Прайшла метадычная нядзеля. Тэма: "І слова гучала, чароўнае слова"
Родная мова адыгрывае ўнікальную ролю ў станаўленні асобы чалавека. Мова і маўленне, як адзін з самых важных сродкаў чалавечага пазнання, служыць асноўным каналам спасціжэння чалавекам каштоўнасцяў духоўнай культуры, а таксама неабходнай умовай выхавання і навучання.
Паўнавартаснае валоданне роднаю моваю ў дашкольным дзяцінстве зяўляецца неабходнаю ўмоваю рашэння задач разумовага, эстэтычнага і маральнага выхавання дзяцей у максімальна сензетыўны перыяд развіцця.
Педагогі дашкольнай установы падзяліліся сваім вопытам па дадзенаму напрамку з сваімі калегамі. Больш падрабязна гэтыя матэрыялы можна знайсці ў раздзеле метадычная капілка і ў фотаальбоме.
Каб мова беларуская гучала……
Родная мова адыгрывае вялікую ролю ў станаўленні асобы чалавека. Мова і маўленне, як адзін з самых важных сродкаў чалавечага пазнання, служыць асноўным каналам спасціжэння чалавекам каштоўнасцяў духоўнай культуры, а таксама неабходнай умовай выхавання і навучання.
Паўнавартаснае валоданне роднай мовай ў дашкольным дзяцінстве зяўляецца неабходнай ўмовай рашэння задач разумовага, эстэтычнага і маральнага выхавання дзяцей у максімальна сензетыўны перыяд развіцця.
Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку і мы, педагогі дашкольных устаноў, павінны зрабіць так, каб выхаванцы маглі разумець яе і на ёй размаўляць.
Разумеючы актуальнасць гэтай праблемы на сучасным этапе, наша дашкольная ўстанова ў гэтым годзе працуе над гадавой задачай: “Развіццё беларускага маўлення і маўленчых зносін”
Так, у нашым Цэнтры адбылася гульня – аўкцыён па тэме «Развіццё беларускага маўлення і маўленчых зносін праз беларускія і дыдактычныя гульні, ілюстраваныя матэрыялы, знаёмства з мастацкай літаратурай”. Мэтай аўкцыёна стала
ўдасканальванне практычных навыкаў работы па дадзенаму напрамку, павышэнне творчай актыўнасці , выяўленне і распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту;
выяўленне таленавітых, творча працуючых педагогаў. Аўкцыён быў праведзены амаль па-сапраўднаму. Грашовымі адзнакамі для пакупкі матэрыялаў былі прыказкі і прымаўкі, вершы, забаўлянкі і калыханкі, беларускія песні і гэтак далей.
На продаж было выстаўлена дванаццаць лотаў, якія мелі рознабаковыя напрамкі, ўсе падрыхтаваныя матэрыялы садзейнічалі развіццю беларускага маўлення і маўленчых зносін ў дзяцей дашкольнага ўзросту. Кожны прадавец лота прарэкламаваў свой тавар. Напрыклад, выхавацелі другіх малодшых групп А.І.Лапанік, Т.А.Краснабаева, М.М. Салаўёва, В.М.Сініцкая для прэзентацыі ілюстраванага альбома “Дзіцячы фальклор” інсцэніравалі казку, у якой вобразна прадэманстравалі формы работы з дзіцячым фальклорам. Выхавацелі старэйшых групп С.М.Сініцына, Н.В.Грышаева, С.А.Пархоменка пры дэманстрацыі ілюстраваных альбомаў “Прамысловасць Беларусі”, “Фауна Беларусі”, “Лекавыя расліны”, выкарысталі мастацкае слова. Гэтыя альбомы былі зроблены ў нацыянальным стылі. Выхавацель сярэдняй групы А.С.Касцян свой лот “Мой горад” размясціла на рушнічку і прачытала аўтарскія вершы аб мясцінах горада. С.М. Бераснева выставіла на продаж картатэкі беларускіх народных і дыдактычных гульняў па развіцці беларускага маўлення. Пагуляла з выхавацелямі ў беларускую народную гульню і праз мульцімедыа прадэманстравала выкарыстанне гэтых гульняў з дзецьмі сваёй узроставай групы. Для азнаякамлення дзяцей з творчасцю беларускіх пісьменнікаў і паэтаў на аўкцыён былі выстаўлены падборкі партрэтаў і іх твораў, згодна з вучэбнай праграмай. Іх прадставілі выхавацелі сярэдняй групы Г.А.Грыневіч і Г.А.Навуменка. Формай прадстаўлення яны выбралі чытанне твора і знаёмства пакупнікоў з біяграфіямі пісьменнікаў і паэтаў. Але не толькі тэарэтычныя матэрыялы былі прадстаўлены ў гульні – аўкцыёне. Педагагічныя работнікі яшчэ прарэкламавалі канспекты заняткаў па развіццю беларускага маўлення і маўленчых зносін і запрасілі ўсіх жадаючых папрысутнічаць на іх. Вынік аўкцыёна - “Прададзена!”
Працяг работы па дадзенаму напрамку знайшоў сябе у метадычнай нядзелі. І.М.Дмітрыева, выхавацель сярэдняй групы, правяла занятак па развіцці маўлення і маўленчых зносін “У госці да Ганны і Мікіты”. Дзяўчынкі і хлопчыкі завіталі ў госці да Ганны і Мікіткі, ролю якіх выконвалі самі выхаванцы. Госці знаёміліся з прадметамі посуду і рэчамі з розных матэрыялаў, пілі гарбату, гулялі ў беларускія народныя гульні, завучвалі верш. Ірына Мікалаеўна свой занятак пабудавала так, каб кожны яе выхаванец адчуваў сябе ў “сітуацыі поспеху”.
А вось на занятку выхавацеля В.Ў.Ліманавай дзеці старэйшай групы №2, праз знаёмства с творамі пісьменніцы Галіноўскай, паказалі сапраўдную любоў да роднай мовы. Выхаванцы адгадвалі загадкі, чыталі і інсцэніравалі вершы, нават праз дыдактычную гульню “гатавалі” беларускія стравы – хададнік і дранікі. Драматызацыя беларускай народнай казкі “Як курачка пеўніка ратавала” знайшла сваё адлюстраванне на занятку выхавацеля старэйшай групы В.А.Ядчанкі. Выхаванцы паказалі сапраўдныя артыстычныя здольнасці. І канешне, нельга казаць аб паўнаце вырашэння дадзенага напрамку без мастацтва. Падарожжа па старонках цудоўнай кнігі, якое падрыхтавала музычны кіраўнік В.А.Лункашу з'явілася сапраўдным святам беларускага фальклору, “азбукай “ нацыянальнай музычнай мовы. Педагог паказала, што беларускія народныя гульні, песені, танцы, карагоды і жарты для маленькіх дзяцей, з яўляюцца галоўным сродкам для засваення роднай мовы. “Чароўны чамадан” – так называўся занятак педагога дадатковай адукацыі па выяўленчай дзейнасці Т.С.Сацэвіч па выяўленчай дзейнасці з дзецьмі старэйшай группы. З гэтага чамадана, як быццам бы з рога, педагог даставала старажытныя посцілкі, рушнікі, сурвэткі, з якімі знаёміла выхаванцаў. А затым яны самі размалёўвалі рушнікі з тканіны і гліняныя вырабы раслінным і геаметрычным арнаментам. Вось так, праз розныя напрамкі дзейнасці, наша дашкольная ўстанова працуе над вырашэннем гадавой задачы. Больш падрабязна аб нашай дзейнасці вы можаце даведацца на сайце ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1г.Жлобіна” па адрасу 1.zhlobin.schools.by.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.Жлобіна”
Л.А.Чарнагаева.